Скраў і прадаў DVD-прайгравальнік за 45 тысяч рублёў

Выручаныя грошы 32-гадовы жыхар Смаргоні прапіў.
Гісторыю крадзяжу расказаў следчы Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта Аляксандр Апанасовіч:
Абвінавачаны выпіваў разам са сваім знаёмым і гаспадыняй скрадзенага ў яе дома DVD. Потым жанчына выйшла да суседкі дапамагчы паклеіць шпалеры, але ўзяла з сабой толькі аднаго з іх кампаніі. Суседкі дома ўжо не было, і яны вярнуліся.
Дома сабутэльніка ўжо не было. Ён знік разам з яе DVD-прайгравальнікам. Таму жанчына доўга не думала: адразу спляла дзве гэтыя прапажы і звярнулася ў міліцыю. І дня не прайшло, як злодзея знайшлі і затрымалі. Толькі ён ужо паспеў прадаць DVD і прапіць грошы.
Сачыце за сваімі рэчамі і не пускайце у свой дом тых, хто не выклікае даверу. Можа, тады з вамі такое не здарыцца.
Паводле Ігара БЕЛАЗЁРАВА, МНС Гродзенскага аблвыканкама.
Фота kafa-info.com.ua