Цыгарэты пад двайным дном

Источник материала:  
18.12.2012 — ЧП

У аўторак, 18 снежня, у пункце пропуску “Катлоўка” пры доглядзе аўтамабіля “Пежо” пагранічны нарад знайшоў цыгарэты.

Аўтамабіль ехаў з Беларусі ў Літву. А ў нішы для запаснога кола было двайное дно. Там, як і ў парогах машыны, схавалі больш за 2,5 тысячы цыгарэтных пачак з беларускімі акцызнымі маркамі.

Цыгарэты ацанілі ў дзевяць мільёнаў рублёў, машыну, якую забралі да рашэння суда, ацанілі ў 60 мільёнаў рублёў.




 

Аляксандр КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы па працы са СМІ.

Фота забяспечана Аляксандрам КОЛАБАВЫМ.

←Серийным квартирным вором в Гродно оказался 12-летний мальчик

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика