Сёння затрыманы 21 мытнік з Меднікаў
05.12.2012
—
ЧП

КПП у Медніках. Фота DELFI.
У сераду раніцай былі затрыманыя каля двух дзесяткаў супрацоўнікаў КПП Медзінінкай (Меднікі) Віленскай тэрытарыяльнай мытні. Дваццаці аднаму супрацоўніку мытні Літвы прад’яўленыя абвінавачванні ў злоўжыванні службовым становішчам у хабарніцтве.
Па сваім аб’ёме гэта адно з самых буйных карупцыйных спраў у гісторыі літоўскай мытні, паведамляе партал ru.delfi.lt са спасылкай на Дэпартамент мытні.
Меднікі мяжуюць з беларускім КПП Каменны Лог ля Ашмянаў.
Аддзел інфармацыі.