Лазня па вырабе шакаладу ў машыне
20.11.2012
—
ЧП

У панядзелак, 19 лістапада, у астравецкім пункце пропуску “Катлоўка” пагранічны нарад разам з інспектарам Ашмянскай мытні даглядалі грузавік “Івека”.
У спальным адсеку ў аддзеле для захоўвання прадуктаў знайшлі прыладу “Лазня цыркуляцыйная” для вырабу шакаладу.
Папярэдняя сума ацэнкі – больш за 9,5 мільёна рублёў.
Прыладу канфіскавалі.
Аляксандр Колабаў, памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы па працы са СМІ.