Абакраў пасля застолля

Источник материала:  
13.11.2012 — ЧП

У чацвер, 8 лістапада, пасля праведзенай праверкі ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 2 артыкула 206 Крымінальнага кодэкса Беларусі “Рабаванне”.

Днём 31 кастрычніка некалькі чалавек пілі ў адной з хат па вуліцы Калгаснай у вёсцы Вяжуці.

Пакуль адзін з іх,  44-гадовы жыхар вёскі Крыніца, спаў, яго абакралі. Нехта скраў з унутранай кішэні курткі 260 тысяч рублёў і мабільны тэлефон.

Пацярпелы прачнуўся і ўбачыў у руках аднаго з сабутэльнікаў свой тэлефон. Патрабаваў вярнуць яго. У адказ мужчына нанёс пацярпеламу тры ўдары кулаком у твар.

Міліцыянеры па падазрэнні ў злачынстве затрымалі 50-гадовага беспрацоўнага жыхара вёскі Вяжуці, які раней быў неаднаразова судзімы.

Падазроны затрыманы.

 Ігар ШУПЕНКА, начальнік дзяжурнай часці Маладзечанскага райаддзела міліцыі.

←В Минске на территории детского сада нашли енота

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика