Агонь пашкодзіў бялізну і дываны

Источник материала:  
06.11.2012 — ЧП

У адным з дамоў па вуліцы Ветэранаў 27 кастрычніка гарэў пакой у кватэры. Выклік на пульт пажарных паступіў каля 23 гадзін ад суседкі.

Паводле слоў інспектара групы прапаганды і  навучання Смаргонскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Надзеі Гіль, да месца пажару адправілі чатыры аўтацыстэрны. Калі пажарныя прыехалі на месца здарэння, з акна пакоя ішоў густы дым. У выніку пажару агонь пашкодзіў бялізну і дываны.

Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні.

Пажарныя ў гэтую кватэру прыехалі ўжо ў другі раз. Першы раз яны прыязджалі, калі на адзінокую 65-пяцігадовую жанчыны скардзіліся суседзі за тое, што яна не выконвае правілы пажарнай бяспекі, пакідае цыгарэты незатушанымі.

Жанчына будзе прыцягнутая да адміністрацыйнай адказнасці.

←2 и 5 ноября два белорусских железнодорожника бросились под поезда и погибли

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика