Чэкі на цыгарэты аказаліся пратэрмінаванымі
05.11.2012
—
ЧП
![](http://www.21.by/pub/news/2012/11/1352121604817087.jpg)
У нядзелю, 4 лістапада, на ўчастку пагранічнай заставы "Лоша" Астравецкага раёна ў 750 метрах ад Дзяржаўнай мяжы затрымалі двух грамадзян Беларусі на аўтамабілі "Луаз".
Яны не мелі дакументаў.
У машыне знаходзіліся каробкі з цыгарэтамі. Затрыманыя паказалі чэкі, якія падцвярджалі, што цыгарэты набывалі.
Аднак пагранічнікі пры зверцы даты пакупкі і даты выпуску цыгарэт заўважылі неадпаведнасць.
Паводле чэкаў, іх набылі ў чэрвені, а цыгарэты былі выпушчаныя ў кастрычніку.
Цыгарэты канфіскавалі і даставілі ў аддзел пагранічнай службы "Гудагай".
Сума ацэнкі цыгарэт устанаўліваецца.
Аляксандр КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі.