У Вілейцы і Валожыне збілі пешаходаў без флікераў
01.11.2012
—
ЧП
![](http://www.21.by/pub/news/2012/11/1351781524411053.jpg)
Учора вечарам у двух аварыях пацярпелі пешаходы.
Каля 19 гадзін у сераду, 31 кастрычніка, непадалёк ад Вілейкі 56-гадовы кіроўца аўтамабіля "ГАЗ" пры сустрэчным раз'ездзе не справіўся з кіраваннем і выехаў на абочыну. Ён збіў пешаходаў, якія знаходзіліся на абочыне.
Адзін з пешаходаў, 33-гадовы мужчына, ад пашкоджанняў загінуў на месцы. Другі, якому 26 гадоў, шпіталізаваны ў рэанімацыю.
Віноўнікам ДТЗ у Валожынскім раёне стаў нецвярозы пешаход. Здарэнне адбылося ўчора каля 18 гадзін у мястэчку Івянец.
48-гадовы мужчына раптоўна выйшаў на праезжую частку. На яго наехаў вялікагрузная аўтамашына-аўтапоезд у складзе цягача "Рэно 385" з паўпрычэпам "Трайлер".
Пацярпелы шпіталізаваны.
Здарэнні адбыліся, калі было цёмна. Пешаходы не мелі флікіраў.
Паводле зводкі УУС Мінаблвыканкама.