Даў нецвярозаму бацьку сесці за руль

Источник материала:  
01.11.2012 — ЧП

Вось, што можа здарыцца, калі за рулём нецвярозы.

У маі 29-гадовы мінчанін даў нецвярозаму бацьку сесці за руль сваёй машыны. На аўтадарозе Удранка – Вялікія Бакшты машына з’ехала ў кювет і ўрэзалася ў дрэва. Бацька загінуў, сын трапіў у бальніцу з цяжкімі траўмамі.

Крымінальная справа была спыненая 18 верасня. Мінчаніна прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

На судовае пасяджэнне 15 кастрычніка абвінавачаны не прыйшоў, бо лячыўся. Прасіў разглядаць справу без яго.

Канчатковым пакараннем суд прызначыў яму штраф 800 тысяч рублёў.

Іван НЕЎМЯРЖЫЦКІ, памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фота auto-instructors.ru

←Гранаты привезли на сортировку вместе с картошкой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика