Людзі гінуць ад току. Такія выпадкі здараліся сёлета ў Беларусі

Источник материала:  
27.10.2012 — ЧП

Току высокага напружання трэба баяцца.

У гарадскім пасёлку Буйнічы Магілёўскай вобласці 30-гадоваму жыхару захацелася скрасці каляровы метал. Пры пранікненні ў трансфарматарную падстанцыю ён загінуў ад электрычнага току.

У гарадскім пасёлку Буйнічы Магілёўскай вобласці 30-гадоваму жыхару захацелася скрасці каляровы метал. Пры пранікненні ў трансфарматарную падстанцыю ён загінуў ад электрычнага току.

Падобнае здарылася і ў Целяханах Брэсцкай вобласці. Жыхар пасёлка 1963 года нараджэння пасля сваркі з жонкай таксама пранік у трансфарматарную  падстанцыю, дзе загінуў ад току.

У горадзе Петрыкаў Гомельскай вобласці 37-гадовую жанчыну забіла токам пры карыстанні самаробным награвальным прыстасаваннем. Яе 14-гадовая дачка, якая паспрабавала выратаваць сваю матулю, таксама загінула, трапіўшы пад напружанне.

На тэрыторыі лесапаляўнічай гаспадаркі "Белавежская пушча", мужчына пры раскладванні рыбалоўных прыстасаванняў прыблізіў вуду на недапушчальную адлегласць да правадоў і загінуў.

Вучань першага класа Петрыкаўскай сярэдняй школы Гомельскай вобласці самавольна пранік на тэрыторыю падстанцыі. Пры набліжэнні на недапушчальную адлегласць атрымаў апёкі галавы, рук і ног.

У гарадскім пасёлку Расоны Віцебскай вобласці ў двары дома рабіўся дэмантаж тэлевізійнай антэны даўжынёй 13 метраў. Антэна звалілася на крайні провад лініі электраперадач магутнасцю 10 кВ, і 38-гадовы мужчына загінуў ад электрычнага току.

Падобнае гора здарылася і ў Бешанковічах Віцебскай вобласці. Пры будаўніцтве плота парушылася цэласнасць дроту для мацавання тэлевізійнай антэны. Антэна звалілася на лінію электраперадач. Пры спробе яе затрымаць трапіў пад напружанне і загінуў 34-гадовы мужчына.  

У Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці пры лоўлі рыбы мужчына ў выніку набліжэння вуды да правадоў атрымаў апёкі твару, рук і цела. Падобнае здарэнне было і ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Пры лоўлі рыбы мужчына 30-ці гадоў быў смяротна траўмаваны.

Энерганагляд заклікае выконваць меры энергабяспекі як на працоўным месцы, так і ў быце.

Юрый ЯЎСЦІГНЕЕЎ,
інспектар Маладзечанскага філіяла “Энерганагляду” прадпрыемства электраэнергетыкі “Мінскэнерга”.

Фота Зоі ХРУЦКАЙ.

←Четверть населения Бразилии осталась без электричества из-за крупной аварии сети

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика