Забраў грошы маці

Источник материала:  
26.10.2012 — ЧП

Забраў грошы з задняй кішэні джынсаў.

У чэрвені 29-гадовы нецвярозы мужчына каля 16.00 непадалёк ад вячэрняй школы ўдарыў кулаком у твар дзяўчыну, якая дапамагала па доме яго ж маці, і забраў у яе 450 тысяч рублёў.

Гэтыя грошы маці мужчыны дала ёй, каб тая заплаціла за набытую ў растэрміноўку канапу. Сын аб гэтым ведаў, і яны пайшлі туды разам, але ў краме сказалі, каб прыйшлі праз тры гадзіны. Калі вярталіся дамоў, малады мужчына ударыў дзяўчыну, ад чаго тая павалілася на зямлю і разбіла калена. Потым ён забраў усе грошы, якія ляжалі ў задняй кішэні джынсаў, і ўцёк.

На судовым пасяджэнні абвінавачаны пагадзіўся не з усім. Ён прызнаў, што забраў грошы, але сказаў, што дзяўчыну не біў. Выказаў здагадку, што яна ўпала сама, бо таксама была нецвярозая. Дадаў, што частку з тых грошай, якія дала яго маці на чарговы плацёж за канапу, прапіў разам з дзяўчынай. Не адмаўляўся ад таго, што прапаноўваў ёй грошы, каб яго не прыцягвалі да адказнасці і каб яна маўчала пра здарэнне.
Па заключэнні эксперта, абвінавачаны хварэе на хранічны алкагалізм.

Суд прысудзіў па частцы 2 артыкула 206 “Рабаванне” Крымінальнага кодэкса Беларусі два гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Па частцы 1 артыкула 107 абвінавачанага будуць прымусова лячыць ад алкагалізму.

Таксама на працягу месяца ён павінны вярнуць маці 450 тысяч рублёў.

Дзяніс ГІРЛОЎСКІ,
памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

Фота Аляксандры ПАРАХНІ.

←Ураган "Сэнди" унес жизни более 20 человек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика