Ударыў жанчыну па галаве пакетам са сталярнымі інструментамі
24.10.2012
—
ЧП
Здарэнне адбылося ў Чысці 3 верасня каля 20.30 у адным з двароў па вуліцы Будаўнікоў. Крымінальная справа па частцы 1 артыкула 149 “Прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання” Крымінальнага кодэкса Беларусі ўзбуджаная 14 кастрычніка.
Пасварыўшыся, беспрацоўны 23-гадовы жыхар Чысці ўдарыў адзін раз па галаве пакетам са сталярнымі інструментамі 36-гадовую жанчыну.
У пацярпелай пералом правай скулавой косткі твару, раны і падцёкі на галаве.
Ігар ШУПЕНКА, маёр міліцыі аператыўна-дзяжурнай службы Маладзечанскага райаддзела.
Фота gipertorg.net