Скралі з сумкі кашалёк, а з дарогі – знакі

Источник материала:  
19.10.2012 — ЧП

Кошт двух скрадзеных дарожных знакаў ацэньваецца ў 2,9 мільёна рублёў.

МАЛАДЗЕЧНА. На тэрыторыі рынку  райспажыўтаварыства дзве беспрацоўныя жанчыны скралі кашалёк у маладзечанкі. У кашальку было 448 тысяч рублёў.

Абвінавачаныя затрыманыя. Адна з іх – жыхарка Жодзіна, другая – грамадзянка Расіі.
Узбуджаная крымінальная справа па часцы 2 артыкула 205 “Крадзеж”.

МЯДЗЕЛ. Невядомы скраў два святлодыёдныя дарожныя знакі на дарозе Мінск-Маладзечна, недалёка ад курортнага пасёлка Нарач (Купа). Адбылося гэта ў ноч з 13 на 14 кастрычніка.

На наступны дзень пра здарэнне паведаміў адзін з мясцовых дарожнікаў. Кошт скрадзенага ацэньваецца ў 2,9 мільёна рублёў. 

Узбуджаная крымінальная справа па часцы 1 артыкула 205 “Крадзеж”.

Паводле зводкі УУС Мінаблвыканкама.
Фота gazeta.a42.ru

←Гомельские пограничники в Брагинском районе задержали двух украинцев, которые удили рыбу на белорусской стороне.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика