Ударыў нажом
11.10.2012
—
ЧП
Шостага кастрычніка а палове дзясятай гадзіны вечара ў РАУС паведамілі пра бойку ў двары дома №31 па вуліцы 17 Верасня.
Падчас распівання спіртных напояў паміж двума знаёмымі віляйчанамі пачалася сварка. Малады мужчына, якому 26 гадоў, наўмысна ўдарыў нажом 24-гадовага і ўцёк з месца здарэння, але хутка быў затрыманы. Пацярпелы быў дастаўлены ў бальніцу з цяжкімі пашкоджаннямі.
Узбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 147 “Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання” Крымінальнага кодэкса Беларусі. Цяпер мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Вядзецца следства.
Андрэй ДУДАРЧЫК, начальнік міліцыі грамадскай бяспекі.