Паспрабаваў скрасці
11.10.2012
—
ЧП
Шостага кастрычніка каля 17.00 64-гадовы жыхар вёскі Канчаны застаў у сваім доме невядомага.
Ім аказаўся 37-гадовы маладзечанец, які нідзе не працуе і не мае пэўнага месца жыхарства. Мужчына вырашыў скрасці маёмасць, для чаго разбіў шыбу і пракраўся ў дом.
Узбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 14 “Замах на злачынства” і частцы 2 артыкула 205 “Крадзеж” Крымінальнага кодэкса Беларусі.
Паводле зводкі МУС Мінаблвыканкама.