Пажылая жанчына загінула ў пажары
11.10.2012
—
ЧП
У вёсцы Мікшаны 10 кастрычніка каля 11.00 загарэўся дом, дзе жылі дзве пенсіянеркі. Адна з іх загінула.
Калі прыехала пажарная служба, унутры дома было вельмі задымлена. У кухні на падлозе каля печы ляжала загінулая 74-гадовая дачка 102-гадовай гаспадыні дома. Сама гаспадыня, калі прыехала МНС, ужо выбралася з дому, а дачка не змагла.
З-за пажару сапсаваныя сцены і рэчы, што былі на кухні.
Хутчэй за ўсё пажар здарыўся з-за парушэнняў правілаў карыстання печчу. Яна палілася з адкрытай засланкай, а пад топкай на металічным лісце ляжалі паленцы. Вугалёк выпаў з печы на гэтыя паленцы, і яны загарэліся.
Эдуард МАЛЫШКА.
Фота забяспечана Эдуардам МАЛЫШКАМ.