Небяспечнае поле
Паблізу вёскі Бондары Віцебскага раёна на поле падчас сельскагаспадарчых работ знайшлі вялікі арсенал боепрыпасаў.
Сапёры, калі прыехалі да месца знаходкі, дасталі з зямлі 24 артылерыйскія снарады, 15 мінамётных мін, 18 гранат і 67 узрывальнікаў. Небяспечныя знаходкі часоў Вялікай Айчыннай вайны абясшкоджаны групай размініравання.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Вайскоўцы-браканьерыНа возеры Клісячае ў Рагачоўскім раёне работнікі Жлобінскай міжрайінспекцыі затрымалі чацвярых вайскоўцаў са Слуцка і вучня сярэдняй школы з таго ж горада. Яны здабывалі рыбу забароненымі прыладамі — стаўнымі сеткамі.
У вінаватых канфіскаваны дзве гумавыя лодкі, шэсць сетак агульнай даўжынёй 515 метраў. А таксама ўлоў — 443 асобіны розных відаў рыбы — вагой 68 кілаграмаў. Незаконная здабыча рыбы пацягнула нанясенне шкоды ў асабліва буйным памеры — на 22,9 мільёна рублёў (229 базавых велічынь). Акрамя таго, зараз вырашаецца пытанне крымінальнай адказнасці затрыманых.
Трактар загарэўся ў поліТакі выпадак адбыўся паблізу вёскі Акцябр Жлобінскага раёна. Да выратавальнікаў звярнуўся сам трактарыст.
Загарэўся трактар К-701 1989 года выпуску, на якім пераворвалі тарфянае поле. У выніку пажару быў пашкоджаны маторны адсек, кабіна і два пярэднія колы. Ніхто не пацярпеў.
Дасталі з люлькіУ сталіцы работнікі МНС выратавалі двух рабочых з будаўнічай люлькі, якая абарвалася. Яна захрасла на вышыні 4-5 паверхаў.
Здарэнне адбылося па вуліцы Д.Сердзіча бліжэй да абеду. Пра яго выратавальнікам паведамі жыльцы дома, які і тынкавалі два фасадчыкі ТАА "Мінскрэмбуд" — мужчыны 1970 і 1994 гадоў нараджэння. Падчас названых работ у электрычнай будаўнічай люлькі абарваўся трос.
Сяргей РАСОЛЬКА