Толькі стрэл спыніў «п'яныя «жыгулі»
Пераслед аўтамабіля "ВАЗ 2110", кіроўца якога неадэкватна паводзіў сябе на дарозе, пачалося ў вёсцы Побалава Рагачоўскага раёна.
Інспектары на службовай машыне ДАІ зрабілі некалькі спроб з дапамогай маячкоў сіняга і чырвонага колеру і гукавой сігналізацыі спыніць 24-гадовага маладога чалавека, які раз'язджаў па раёне. Аднак кіроўца толькі рэзка павялічваў хуткасць і пачынаў хавацца. Не рэагуючы на патрабаванні спыніцца, мужчына двойчы на вялікай хуткасці выязджаў на аўтадарогу Мінск — Гомель, ствараючы рэальную пагрозу іншым удзельнікам руху. Менавіта тады супрацоўнікамі ДАІ было прынята рашэнне выкарыстаць табельную зброю — аб чым звар'яцелага кіроўцу зноў жа папярэдзілі, у тым ліку стрэлам у паветра. Аднак прыпынілі яго рух толькі рэальныя 2 прыцэльныя стрэлы ў задняе левае кола. На закругленні дарогі кіроўца з'ехаў у кювет. Як высветлілася, акрамя зламысніка, у аўтамабілі знаходзілася яшчэ тры пасажыры. Пры затрыманні ніхто не пацярпеў, аднак кіроўца і пасажыр аўтамабіля аказалі супраціўленне супрацоўнікам міліцыі і былі дастаўлены ў мясцовы аддзел унутраных спраў.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.