Рыбалка ў "асабліва буйным памеры"

Источник материала:  
25.09.2012 — ЧП

Падчас правядзення прыродаахоўнага рэйду супрацоўнікі Мядзельскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на возеры Нарач на тэрыторыі нацыянальнага парку "Нарачанскі" затрымалі двух браканьераў.

— Жыхар Мядзельскага раёна і жыхар Мінска з выкарыстаннем забароненых прылад лоўлі — сетак — вялі незаконную здабычу рыбы. Паспелі такім чынам здабыць нямала: 207 краснапёрак, 166 гусцер, 5 шчупакоў, 12 акунёў, 2 сігі. Агулам выйшла амаль 67 кілаграмаў, — паведаміў рэдакцыі старшы дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Варабей. — Зламыснікі такім чынам нанеслі навакольнаму асяроддзю шкоду на суму 14 мільёнаў 610 тысяч рублёў (146,1 базавай велічыні). У дачыненні да браканьераў заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

←В Гомеле фольксваген «обнял» столб: водитель погиб

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика