Вывозілі карэльскую бярозу
25.09.2012
—
ЧП
У раёне адной з вёсак Клімавіцкага раёна работнікі Касцюковіцкай міжрайінспекцыі і Клімавіцкага лясгаса затрымалі аўтамабіль без рэгістрацыйных нумароў, гружаны карэльскай бярозай.
— Убачыўшы дзяржінспектараў, кіроўца і пасажыр пакінулі аўтамабіль і зніклі ў лясным масіве, — паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. — Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі ўстанавіць месца незаконнай высечкі. На ім было высечана 59 дрэў карэльскай бярозы і адзін дуб. Шкода навакольнаму асяроддзю склала 140 мільёнаў рублёў. Праваахоўныя органы па гэтым факце праводзяць праверку.
Сяргей РАСОЛЬКА.