Трапілі пад колы на прыпынку

Источник материала:  
12.09.2012 — ЧП

У Магілёве на Гомельскай шашы адбылося здарэнне, у выніку якога пацярпелі дзве жанчыны. Яны не былі вадзіцелямі ці пасажырамі аўтамабіляў, а мірна стаялі на прыпынку грамадскага транспарту.

Паводле паведамлення Магілёўскай ДАІ, на дарозе сутыкнуліся два аўтамабілі — "Аўдзі" і "Форд", і апошні пасля ўдару выехаў на тратуар і наехаў на дзвюх жанчын. Яны атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу, але праз некалькі гадзін адна з іх памерла.

У гэты ж дзень, але раней, у Магілёве пацярпела 72-гадовая пасажырка грамадскага транспарту. Яна ўпала ў тралейбусе, вадзіцель якога быў вымушаны прымяніць экстраннае тармажэнне.

Ілона Іванова.

←Самоволка закончилась трагически

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика