Напракудзіў — заплаціў на наступны дзень

Источник материала:  
07.09.2012 — ЧП

У Будслаўскім лясніцтве работнікі Бягомльскай міжрайінспекцыі спынілі для праверкі аўтамабіль, у якім знаходзіліся два грамадзяніны. У багажніку была знойдзена туша незаконна здабытай еўрапейскай казулі.

— Адзін з грамадзян прызнаўся, што гэта ён здабыў жывёліну, — расказалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. — Канфіскаваны дзве паляўнічыя стрэльбы і 22 патроны да іх. 30-кілаграмовая туша казулі перададзена карыстальніку паляўнічых угоддзяў. Праваахоўныя органы завялі крымінальную справу. Шкода ад незаконнага палявання склала 6 мільёнаў рублёў. Гэтую суму браканьер пакрыў ужо на наступны дзень.

Сяргей РАСОЛЬКА   Пакуль бацька працуе

Гульні з порахам для вучня 6-га класа Нараўлянскай школы закончыліся бальнічным ложкам. Хлопчык атрымаў апёкі твару і пальцаў на правай руцэ. Дванаццацігадовы школьнік дабраўся да запасаў небяспечнага рэчыва, пакуль бацька, які з'яўляецца членам беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, быў на працы. З такім жа малалетнім суседам яны вырашылі падпаліць порах у двары дома. У выніку несанкцыянаванага эксперымента юны даследчык быў шпіталізаваны ў мясцовую бальніцу. Сябар не пацярпеў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

  Пад Грыбкамі шукаюць чалавека

Увечары ў Мядзельскі РАУС паведамілі пра тое, што ў лясным масіве паблізу вёскі Грыбкі заблукаў чалавек...

— Высветлілася, што маці з сынам выправіліся сюды па грыбы на аўтамабілі. Прыехаўшы на месца, жанчына пакінула сына 1994 года нараджэння ў машыне, а сама пайшла ў лес. Каля 17 гадзін юнак пакінуў салон і выправіўся ў невядомым кірунку, — расказалі ў цэнтры прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС. Цягам толькі двух наступных дзён для правядзення пошукава-выратавальных работ прыцягваліся 62 чалавекі і верталёт. Трэба заўважыць, што чалавек прапаў яшчэ ў нядзелю. Па стане на раніцу чацвярга адшукаць яго не атрымалася.

  Выкрылі сапраўдную наркалабараторыю

Супрацоўнікі аддзялення наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Першамайскага РУУС г. Мінска разам з калегамі з МУС па падазрэнні ў незаконным абарачэнні псіхатропных рэчываў затрымалі 43-гадовага жыхара сталіцы. Як паведамілі ў Першамайскім РУУС, пры аглядзе затрыманага і яго аўтамабіля аператыўнікі канфіскавалі асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — амфетамін.

Сяргей РАСОЛЬКА

←Вердикт суда — виновен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика