Пазбавіла ад непрыемнасцяў?
29-гадовай гамяльчанцы патэлефанавала былая калега, жыхарка адной з прыгарадных вёсак. Грамадзянка паведаміла, што маладую жанчыну чакаюць буйныя непрыемнасці і, каб іх пазбегнуць, тэрмінова трэба зняць псоту.
Для гэтага, па словах 56-гадовай знаёмай, неабходна аддаць усе грошы і каштоўнасці, якія ёсць у доме. Маладзіца паверыла і аддала ашуканцы Br1 млн і залатыя вырабы на суму Br13,8 млн. Праз некаторы час гамяльчанка перадумала і паспрабавала вярнуць рэчы, аднак знаёмая знікла. Пасля гэтага пацярпелая звярнулася ў міліцыю. Зараз, паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці, высветлена месцазнаходжанне махляркі. Заведзена крымінальная справа і праводзіцца расследаванне.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.