Гітарыст памёр на сцэне

Источник материала:  
05.09.2012 — ЧП

Працягваюцца праверкі па факце заўчаснай смерці падчас канцэрта ў Гомелі 35-гадовага музыканта групы Lіtvіntroll Алега Клімчанкі. Начальнік прэс-службы УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Мазепін паведаміў, што, па папярэдніх выніках праведзенай суд-медыцынскай экспертызы, смерць бас-гітарыста не носіць крымінальны характар. Устаноўлена, што 2 верасня прыкладна ў 19.15 музыкант выйшаў на сцэну і праз непрацяглы час упаў. Бачнага ўзгарання ці задымлення не было. Урачы, якія хутка прыбылі на месца, правялі рэабілітацыйныя мерапрыемствы, але ж беспаспяхова. Версія, якую агучваюць некаторыя СМІ аб магчымасці ўдару электрычным токам, пакуль не пацвярджаецца, але ж праводзіцца пільная праверка электраабсталявання.

А пачалося са скандала

19-гадовая дзяўчына выклікала міліцыю, каб супакоіць бацьку, які скандаліў з ёю. Аднак калі міліцыянеры дэпарта- мента "Ахова" зайшлі ў кватэру, яны ўбачылі на стале прадмет, які нагадваў баявую гранату часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пры далейшым абследаванні кватэры былі выяўленыя яшчэ 2 гранаты, а таксама мінамётная міна, 2 артылерыйскія снарады, пнеўматычная вінтоўка, каля 200 патронаў з кулямётнай стужкай, газавы пісталет, тры нажы, металічная канструкцыя, падобная на арбалет, і іншая зброя. Устаноўлена, што арсенал належыць 40-гадоваму грамадзяніну, які пражывае ў гэтай кватэры. Зараз праваахоўнікі высвятляюць, для якіх мэт узброіўся гамяльчанін.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

←Как пить дать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика