Гаспадар не аб'явіўся

Источник материала:  
04.09.2012 — ЧП

У ходзе сумеснай аперацыі супрацоўнікаў упраўлення дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Брэсцкай вобласці і памежнікаў выяўлена чарговая вялікая партыя кантрабанды.

Каля вёскі Камароўка Брэсцкага раёна быў спынены для агляду мікрааўтобус пад кіраваннем украінскага прадпрымальніка. У салоне знаходзілася 13 вялізных баулаў з адзеннем. Суправаджальных дакументаў не было, а вось імёны адрасатаў былі пазначаны на кожным пакунку. 44-гадовы вадзіцель заявіў, што груз не яго, яго толькі папрасілі падвезці рэчы. Ніхто з беларускіх альбо ўкраінскіх грамадзян таксама не заявіў аб правах уласнасці.

Тавар быў канфіскаваны. Мужчынскія і жаночыя курткі імпартнай вытворчасці ацэнены ў 1 мільярд 920 мільёнаў беларускіх рублёў, а 23 жаночыя футры пацягнулі на 128 мільёнаў рублёў. Вядуцца праверачныя мерапрыемствы.

Паводле інфармацыі супрацоўніка камітэта Дзяржкантролю па Брэсцкай вобласці Віктара Васілеўскага, гэта было чацвёртае затрыманне кантрабанды ў жніўні на тэрыторыі вобласці. У ходзе аперацый затрымана на 3,5 мільярда рублёў тавараў, якія незаконна перамяшчаліся праз мяжу.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

←Джентльмены так себя не ведут

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика