У Маладзечне зарэзалі касіра букмекерскай канторы

Источник материала:  
27.08.2012 10:41 — ЧП

У Маладзечне зарэзалі касіра букмекерскай канторы

           


Здарэнне адбылося ў пятніцу, 24 жніўня, паведаміў намеснік начальніка Маладзечанскага дэпартамента аховы Уладзімір Васількоў.

Злачынца прыйшоў у кантору каля бара "Блюз" за некалькі хвілін да закрыцця, каля 22 гадзін. Патрабаваў у касіра грошы. Калі ён нанёс 39-гадовай жанчыне ўдар нажом, яна паспела націснуць кнопку выкліка аховы.

Злачынца збег з месца забойства з выручкай. Касір загінула на месцы здарэння. Смерць жанчыны, паводле слоў старшага следчага Маладзечанскага райаддзела следчага камітэта Арцёма Кавалевіча, наступіла ад вострай страты крыві пасля колата-рэзаных удараў у шыю.

Затрыманы 24-гадовы мужчына, якога падазраюць у злачынстве. Падазроны мае судзімасць.

Жанчына працавала ў букмекерскай канторы некалькі месяцаў. У яе засталася дачка, якой 21 год.

Крымінальная справа ўзбуджаная па другой частцы 139 артыкула Крымінальнага кодэкса - "Забойства з карыслівых намераў". 

←ГАИ разыскивает водителя, который сбил женщину и отвез ее домой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика