Жыхарку Малых Аўцюкоў забiў кавалер

Источник материала:  
25.08.2012 — ЧП

Да праваахоўнiкаў ранiцай звярнулася сястра жыхаркi вёскi Малыя Аўцюкi Калiнкавiцкага раёна, калi тая звечара не вярнулася дадому.

Мiлiцыя пачала пошук. Тэрыторыю вёскi "прачэсвалi" мiлiцыянеры разам са сваякамi. Труп дачкi знайшоў бацька. Цела было прысыпана зямлёй i лiсцем недалёка ад дарогi. Як расказала афiцыйны прадстаўнiк упраўлення Следчага Камiтэта РБ па Гомельскай вобласцi Марыя Крываногава, на целе ахвяры знойдзена мноства колата-рэзаных ран у вобласцi грудной клеткi i спiны. Тым часам сталi вядомы некаторыя падрабязнасцi трагедыi.

Напярэдаднi 35-гадовая жанчына распiвала спiртныя напоi ў кампанii з непрацуючым 24-гадовым аднавяскоўцам. Апошнi ўжо меў судзiмасцi за рабаванне i разбой. Пасля ён рашыў правесцi жанчыну дадому, але па дарозе яны пасварылiся. Малады чалавек нажом стаў наносiць удары жанчыне. Пасля забойства ён схаваў труп у хмызняку i знiк, але ж неўзабаве быў затрыманы. Па гэтым факце заведзена крымiнальная справа па артыкуле аб забойстве з асаблiвай жорсткасцю. Для поўнага i аб'ектыўнага расследавання прызначаны шэраг экспертыз.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

←Полиция: стрельбу в Нью-Йорке в приступе гнева открыл уволенный дизайнер

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика