Маёмасць прадпрыемства — на ўласныя патрэбы
Упраўленнем КДБ па Гродзенскай вобласці спынена карупцыйная дзейнасць кіраўніка аднаго з вытворчых падраздзяленняў ААТ "Гроднажылбуд", які працяглы час прысвойваў маёмасць прадпрыемства, выкарыстоўваючы службовыя паўнамоцтвы. Заведзена крымінальная справа.
У выніку аператыўна-следчых дзеянняў яшчэ адным падазроным стаў блізкі сваяк гэтага кіраўніка (таксама службовая асоба ААТ "Гроднажылбуд"), які пры будаўніцтве ўласнага дома выкарыстоўваў украдзеную маёмасць прадпрыемства. Устаноўлена, што крадзеж будаўнічых матэрыялаў ажыццяўляўся па дамоўленасці з іншымі службовымі асобамі акцыянернага таварыства. Вынікам падобных дзеянняў стала істотнае падаражэнне будаўніча-мантажных работ, якія выконваюцца гэтым прадпрыемствам, паколькі прысвоеныя матэрыяльныя каштоўнасці спісваліся пад выглядам выкарыстання на аб'ектах афіцыйнага будаўніцтва, паведамляе прэс-служба УКДБ па Гродзенскай вобласці.
Барыс ПРАКОПЧЫК.
Чэкiсты лiквiдавалi канал транзiту наркотыкаўСупрацоўнiкi ўпраўлення КДБ па Вiцебскай вобласцi спынiлi дзейнасць транзiтнага канала пастаўкi наркатычных сродкаў праз Рэспублiку Беларусь у краiны Еўрасаюза.
— Супрацоўнiкамi ўпраўлення была атрымана iнфармацыя аб кантрабандзе наркотыку праз Вiцебск — для далейшай рэалiзацыi ў краiнах Еўрапейскага саюза. У вынiку правядзення аператыўна-вышуковых дзеянняў быў устаноўлены атрымальнiк грузу i выяўлена месца перадачы наркатычных сродкаў, — паведамляюць у прэс-групе УКДБ па Вiцебскай вобласцi. — У момант здзяйснення здзелкi затрыманы двое 23-гадовых жыхароў Вiцебска, у якiх канфiскавана 300 грамаў гашышу. Яшчэ каля 800 грамаў наркотыкаў канфiскавана па месцы жыхарства затрыманых.
Следствам устаноўлена роля кожнага арганiзатара транзiтнага канала. Адзiн з маладых мужчын дастаўляў наркотыкi ў Вiцебск, а другi перапраўляў iх у краiны Еўрасаюза. У дачыненнi да затрыманых УКДБ па Вiцебскай вобласцi распачата крымiнальная справа. Згодна з адпаведным артыкулам Крымiнальнага кодэкса, яны могуць быць пазбаўлены волi тэрмiнам да 13 гадоў.
Аляксандр ПУКШАНСКІ