З цягніка выкінулі тавару больш як на 27 мільёнаў рублёў

Источник материала:  
24.08.2012 — ЧП

Каля 23 гадзін гэта заўважыў памежны нарад пры суправаджэнні цягніка "Беласток — Гродна" ад лініі беларуска-польскай мяжы да чыгуначнай станцыі "Гродна".

Паводле інфармацыі прэс-сакратара Гродзенскай памежнай групы падпалкоўніка Сяргея Шумейкі, у чатырох поліэтыленавых пакетах аказалася 198 пар жаночых джынсавых штаноў. Папярэдняя сума ацэнкі тавару, які перададзены супрацоўнікам Гродзенскай рэгіянальнай мытні, складае 27 мільёнаў 700 тысяч рублёў. Відавочна, што яго выкінулі з цягніка, каб потым забраць, пазбегнуўшы мытных плацяжоў. Зразумела, што па гэтай жа прычыне ўладальнік кантрабанднага тавару палічыў за лепшае сябе не афішыраваць.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←На белорусско-польской границе обнаружили арсенал боеприпасов времен войны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика