Сутыкнуліся два аўтобусы

Источник материала:  
21.08.2012 — ЧП

Учора ў сталіцы каля 8 гадзін раніцы на вуліцы Пляханава на прыпыначным пункце "Васняцова" сутыкнуліся два аўтобусы.

— Адзін з аўтобусаў ішоў па маршруце №9, другі — па маршруце №56, — паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ Заводскага РУУС г. Мінска Настасся Забаўская. — На месца здарэння выязджалі супрацоўнікі ДАІ, а таксама брыгады хуткай медыцынскай дапамогі. Згодна з папярэднімі данымі, пацярпелі 16 чалавек. Па факце здарэння праводзіцца праверка, у прыватнасці, устанаўліваюцца прычыны аварыі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Смертельным стал трамплин для 23-летнего водителя погрузчика.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика