Цягач перакуліўся на кабіну
17.08.2012
—
ЧП
На тэрыторыі мікрараёна №1 у Астраўцы — па вуліцы Берагавой — пры перавозцы вежавага крана грузападымальнасцю 10 тон перакуліўся на кабіну цягач.
У дэфармаванай кабіне заціснула кіроўцу. Выратавальнікі дасталі мужчыну пры дапамозе гідраўлічнага інструменту, пасля чаго яго даставілі ў медустанову з дыягназам "сцісканне левай нагі".
Сяргей РАСОЛЬКА