Таксі "пайшло" ў лабавую...

Источник материала:  
15.08.2012 — ЧП

Абсталяваны пад таксі аўтамабіль "Форд Сьера" каля 17 гадзін рухаўся па сталічным праспекце Незалежнасці ў бок пасёлка Калодзішчы па крайняй левай паласе. Раптоўна ён выскачыў на паласу сустрэчнага руху, дзе і адбылося лабавое сутыкненне з мікрааўтобусам "Фіят Дуката"...

— У выніку дарожна-транспартнага здарэння загінулі два чалавекі: уладальнік "Форда", ураджэнец Казахстана 1966 года нараджэння, цяпер грамадзянін Беларусі, які быў зарэгістраваны і пражываў у Мінску, і яго пасажырка — жыхарка пасёлка Калодзішчы 1975 года нараджэння, якая працавала касірам у адным з рэстаранаў сталіцы, — паведаміў рэдакцыі падрабязнасці афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па г. Мінску Аляксандр Герасімаў. — Кіроўца легкавіка працаваў па гэтай спецыяльнасці ў адным з прыватных прадпрыемстваў горада і, як было ўстаноўлена, з 11 жніўня быў пазбаўлены права кіравання транспартным сродкам. Пазбаўлены па артыкуле 18.16 Кодэкса аб адміністрацыйных парушэннях Рэспублікі Беларусь (кіраванне транспартным сродкам асобай, якая знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення, перадача кіравання транспартным сродкам такой асобе або адмова ад праходжання медыцынскага агляду). Кіроўца "Фіята", мінчанін 1969 года нараджэння, з цялеснымі пашкоджаннямі быў дастаўлены ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Следственный комитет возбудил уголовное дело по факту ДТП с участием такси в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика