У Маладзечне, Вілейцы, Валожыне і Мядзеле прагучаць трывожныя сірэны. Не палохайцеся

Источник материала:  
08.08.2012 — ЧП

У гарадах Мінская вобласці нашага рэгіёна 15-16 жніўня прагучаць сірэны. Палохацца не трэба. У гэтыя дні на тэрыторыі Мінскай вобласці выратавальнікі правядуць трэніроўку сеткі назірання і лабараторнага кантролю грамадзянскай абароны.

Галоўны спецыяліст Маладзечанскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Будо расказаў у інтэрв’ю нашаму выданню: адбудуцца вучэнні. Кіраваць імі будуць з Мінскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях.

Адтуль паступяць каманды ў раёны вобласці па мадэляванні надзвычайных сітуацый. Напрыклад: на адным з прадпрыемстваў разліўся аміяк альбо ў нейкім месцы адбылося забруджванне глебы ці рэзка павысіўся радыяцыйны фон.

Выратавальнікі правераць электронную сістэму абвяшчэння насельніцтва аб няштатных сітуацыях, таму сірэны і прагучаць. У такіх выпадках людзям, пачуўшы гук сірэны, трэба ўключыць радыё, тэлевізар і слухаць каманды выратавальнікаў па паводзінах падчас здарэння. Цяпер гэтага рабіць не трэба, бо адбудуцца ўсяго толькі вучэнні.

Трэніроўка сеткі назірання і лабараторнага кантролю грамадзянскай абароны ў Гродзенскай вобласці пройдзе ў лістападзе, паведаміла “РГ” начальнік цэнтра прапаганды і навучання абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Вераніка Флейта.

Сяргей ЗЯНЬКО.

←Ветер обесточил 231 населенный пункт в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика