У Мiнску застрэлiлi расіяніна

Источник материала:  
08.08.2012 — ЧП

Мiнулай ноччу ў Мiнску каля 1.10 у двары жылога дома па вулiцы К. Чорнага быў забiты грамадзянiн Расii 1967 года нараджэння, паведамiлi БЕЛТА ў Следчым камiтэце Беларусi. У СК лiчаць, што забойцаў было некалькi. "Адпрацоўваюцца ўсе магчымыя версii гэтага злачынства. Адна з асноўных — заказное забойства, звязанае з крымiнальнымi разборкамi", — сказалi ў СК.

Следчым камiтэтам Беларусi заведзена крымiнальная справа па ч.1 арт.139 КК Беларусi (забойства). Праводзяцца неадкладныя следчыя дзеяннi. У СК паведамiлi, што для расследавання абставiн злачынства i ўстанаўлення вiнаватых асоб створана следчая група з лiку найбольш вопытных следчых i крымiналiстаў, якiя спецыялiзуюцца ў расследаваннi такой катэгорыi крымiнальных спраў. Следства працуе ў цесным узаемадзеяннi з аператыўнымi падраздзяленнямi органаў унутраных спраў.

←Гражданин Латвии пытался вывезти из Беларуси сигарет на 287 млн. рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика