На вышыні, з крывацёкам
45-гадовы гамяльчанін, які працаваў мантажнікам у Хойніках, сарваўся з вышыні і трапіў на адну з будаўнічых канструкцый. Як расказалі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, апоўдні на Хойніцкі ўчастак па вытворчасці камбікармоў мясцовага сельгаспрадпрыемства тэрмінова выклікалі выратавальнікаў і медыкаў. Дапамога спатрэбілася мужчыну, які ў той момант з моцным крывацёкам знаходзіўся на верхнім узроўні зернесушыльнага комплексу — на вышыні каля 10 метраў. Самастойна спусціцца па вертыкальных лесках мантажнік не мог. Супрацоўнікі МНС пры дапамозе выратавальнай вяроўкі апусцілі чалавека на зямлю. Брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі пацярпелы дастаўлены ў Хойніцкую бальніцу з рэзанай ранай грудной клеткі. Прычыны здарэння высвятляюцца.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.