Махлярка забіла бабулю

Источник материала:  
04.08.2012 — ЧП

Віцебская 81-гадовая жанчына была забіта зладзейкай, якая нібыта хацела зняць у яе жыллё.

— Як высветлілася падчас расследавання крымінальнай справы, 23-гадовая цыганка зайшла ў кватэру бабулі дзеля таго, каб, быццам бы, зняць пакой. І калі пенсіянерка на момант адлучылася з пакою, госця пачала шукаць у мэблі грошы, — расказвае Аксана Балеева, начальнік аддзела па наглядзе за законнасцю судовых пастаноў па крымінальных справах пракуратуры Віцебскай вобласці. — У кашальку знайшла 150 тысяч рублёў. На той момант бабуля якраз вярнулася і ўбачыла, што ў яе скралі грошы. Пачалася бойка. Бабуля палкай зламала зладзейцы нос. Потым гаспадыня ўзяла ў рукі "рарытэтны" прас. Зламысніца адабрала прас і забіла бабулю. Прыгаворам суда забойцу пазбавілі волі тэрмінам на 12 гадоў. Суд пры вынясенні прыгавору ўлічыў, што яна выхоўвае малалетняе дзіця.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Трагический поворот под углом 40 градусов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика