Загар з наездам
03.08.2012
—
ЧП
На беразе азярца ва ўрочышчы Грабаўка Гомельскага раёна 38-гадовая гамяльчанка прымала сонечныя ванны. У гэты момант на жанчыну наехаў аўтамабіль МАЗ, паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення ДАІ Гомельскага аблвыканкама. Кіроўца машыны, якая належыць прыватнаму прадпрыемству, рухаючыся заднім ходам, хутчэй за ўсё, не заўважыў жанчыну, якая знаходзілася на неабсталяваным пляжы, закрытая высокай травой. З пераломам таза і траўмай жывата пацярпелая шпіталізавана ў бальніцу. Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.