Цыгарэты на 68,7 мільёна ў лесе

Источник материала:  
31.07.2012 — ЧП

Больш за 19 тысяч пачкаў цыгарэт коштам больш за 68,7 мільёна рублёў супрацоўнікі праваахоўных органаў знайшлі ў лесе каля прыгранічнага населенага пункта Друя. Тайнік знайшлі міліцыянеры, падаткавікі і памежнікі, якія разам бралі ўдзел у правядзенні аператыўных мерапрыемстваў. Знойдзеныя цыгарэты маркіраваны акцызнымі маркамі Рэспублікі Беларусь. Тытунь канфіскавалі, праводзіцца праверка.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←«Мне есть ради кого и ради чего жить»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика