У Ашмянах асуджаны бацька-гвалтаўнік з Астравецкага раёна
25.07.2012
—
ЧП
Дзесяць гадоў зняволення па прыгаворы суда Ашмянскага раёна атрымаў 35-гадовы жыхар Астравецкага раёна за згвалтаванне сваёй 13-гадовай дачкі. Прыгавор суд вынес 12 ліпеня. Абвінавачаны не стаў яго абскарджваць.
Прысуд уступіў у законную сілу.
Абвінавачаны падчас папярэдняга расследавання прызнаў сваю віну.
Аляксандр ЛЯНКЕВІЧ, старшы памочнік пракурора Ашмянскага раёна.
Сяргей ЗЯНЬКО.