Мяжу перайшоў і не заўважыў

Источник материала:  
20.07.2012 — ЧП

На тэрыторыі Украіны знайшоўся пенсіянер 1937 года нараджэння, які адправіўся ў лес у грыбы і страціў арыенціры ў прасторы. Жыхар вёскі Маркавічы Гомельскага раёна, якая знаходзіцца за некалькі кіламетраў ад суседняй дзяржавы, не папярэдзіў сваякоў, пайшоў у лес і заблукаў. Чацвёра сутак пажылы мужчына сілкаваўся грыбамі, ягадамі і карэннямі. Як расказалі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, дзякуючы ўзаемадзеянню з украінскімі праваахоўнікамі грамадзяніна знайшлі на тэрыторыі лясніцтва райцэнтра Рэпкі Чарнігаўскай вобласці. З абязводжваннем яго даставілі ў мясцовую бальніцу, а пасля перадалі гомельскім медыкам. Зараз здароўю мужчыны нічога не пагражае.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Минск опять поплыл после очередного летнего дождя

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика