Людзі гінуць ад току
01.07.2012
—
ЧП
Лета толькі пачалося, а ўжо адбылося пяць няшчасных выпадкаў ад паражэння электрычным токам насельніцтва нашай краіны. Прычыны няшчасных выпадкаў наступныя: самавольнае пранікненне ў электраўстаноўкі, самавольнае дакрананне да паветраных ліній напружаннем 0,4 кВ, правядзенне работ у ахоўнай зоне паветраных ліній.
Усяго ад пачатку 2012 года адбылося 11 няшчасных выпадкаў ад паражэння электрычным токам, пры якіх загiнулі сем чалавек, цяжка пацярпелі чатыры.
Самыя характэрныя прычыны няшчасных выпадкаў – гэта ажыццяўленне рыбнай лоўлі ў ахоўнай зоне ПЛ – чатыры выпадкi, самавольнае пранікненне ў электраўстаноўкі – пяць выпадкаў.
Хочацца яшчэ раз папярэдзіць людзей і нагадаць, што электраўстаноўкі – гэта небяспечная зона. Пры дакрананні да токаправодных частак электраўстановак, чалавек аказваецца ўключаным ў электрычны ланцуг. Пад уздзеяннем напружання праз цела чалавека працякае электрычны ток, які парушае нармальную працу арганізма, з-за чаго ўзнікаюць сутаргі, спыняецца дыханне і спыняецца праца сэрца. Пры перагрэве асобных участкаў цела ўзнікаюць цяжкія апёкі. Чалавек гіне або становіцца інвалідам. Беражыце сябе і не выпрабоўвайце жыццё сваімі неабдуманымі ўчынкамі.
Крысцiна БОЛДАВА, інспектар Вілейскай раённай інспекцыі энерганагляду.