Камбайн загарэўся ў полі

Источник материала:  
27.06.2012 — ЧП

Здарэнне адбылося пасля шасці гадзін вечара на полі рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства "Жылічы" каля вёскі Дубовае Кіраўскага раёна.

— Калі на месца прыбылі першыя падраздзяленні МНС, тушэнне загарання ўніверсальна-энергетычнага сродку з касілкай праводзілі самі работнікі прадпрыемства, выкарыстоўваючы парашковыя вогнетушыцелі і бочку з вадой, — паведаміў рэдакцыі старшы інспектар цэнтра прапаганды МНС Алег Малевіч. — На гэтым камбайне праводзілася нарыхтоўка грубых кармоў. У выніку пажар знішчыў кабіну, пашкодзіў маторны адсек і пярэднія колы. Прычына здарэння высвятляецца.

Налавілі рукамі ракаў. На сваю галаву...

У раёне моста праз раку Іса па вуліцы Баграціёна ў Слоніме работнікі Слонімскай міжрайінспекцыі затрымалі двух грамадзян, якія рукамі незаконна здабылі 232 асобіны вузкапалага рака ў перыяд забароны на яго лоўлю. Зараз праваахоўныя органы вырашаюць пытанне адносна крымінальнай адказнасці браканьераў.

— Каб колькасць ракаў хутка аднаўлялася, на ўсіх вадаёмах — з 15 кастрычніка па 15 ліпеня — забараняецца лоўля вузкапалага рака. У выпадку вылаву рыбалоў павінен адпусціць іх у вадаём, — паведаміў "Звяздзе" старшы дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Варабей. — У астатні час, калі не дзейнічае татальная забарона на вылоўліванне ракаў, рыбаловам катэгарычна забараняецца лавіць больш за 30 асобін у суткі, а таксама лоўля з выкарыстаннем ракаловак у колькасці больш за тры штукі на аднаго рыбалова: даўжынёй больш за 100 сантыметраў з дыяметрам уваходнай адтуліны больш за 70 сантыметраў і ячэйкай менш за 22 міліметры.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←6 пожарных расчетов прибыли сегодня на улицу Петруся Бровки в Минске.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика