Каварны пясок
На пясчаны кар'ер, якi знаходзiцца побач з аграгарадком Залатуха ў Калiнкавiцкiм раёне, пайшлi гуляць два хлопчыкi. Гэта высветлiлася пазней, а ўвечары, калi дзецi не вярнулiся дадому з вулiцы, усхваляваная мацi аднаго з iх звярнулася ў мiлiцыю. Як расказала афiцыйны прадстаўнiк упраўлення Следчага камiтэта па Гомельскай вобласцi Марыя Крываногава, апоўначы шукаць дзяцей разам з супрацоўнiкамi следча-аператыўнай групы выйшлi i аднавяскоўцы. Бацька 13-гадовага школьнiка ў пясчаным кар'еры побач з малочнатаварнай фермай убачыў цела сына, якое было прысыпана зямлёй. Побач ляжаў i другi, 9-гадовы хлопчык. Цяпер Калiнкавiцкiм раённым аддзелам следчага камiтэта праводзiцца праверка па факце гiбелi дваiх дзяцей.
Ірына АСТАШКЕВIЧ.
Бабуля... у кветкавым каркасеУ Вiцебску на вышынi чацвёртага паверха пажарныя выратавалi пенсiянерку. Iнцыдэнт адбыўся а адзiнаццатай гадзiне ранiцы. У службу выратавання паведамiлi аб тым, што на ўзроўнi чацвёртага паверха жылога дома... вiсiць жанчына. I насамрэч, калi падраздзяленнi МНС прыбылi да месца выклiку, пажарныя ўбачылi, што за акном аднапакаёвай кватэры ў кветкавым каркасе знаходзiцца пажылая жанчына. Некалькі выратавальнiкаў паднялiся да яе па аўталесках, астатнiя пранiклi ў кватэру праз дзверы. Пенсiянерку 1922 года нараджэння перадалi ўрачам хуткай медыцынскай дапамогi. Аб гэтым паведамiлi ў Вiцебскiм абласным упраўленнi па надзвычайных сiтуацыях. Падрабязнасцi таго, як наогул такое магло здарыцца, высвятляюцца.
Аляксандр ПУКШАНСКI.