Затрымалі "веласіпедных" злачынцаў

Источник материала:  
21.06.2012 — ЧП

Аператыўнікі аддзела крымінальнага вышуку Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі трох падлеткаў, якія здзяйснялі крадзяжы веласіпедаў у розных раёнах горада.

— Толькі ў Цэнтральным раёне яны "адзначыліся" чатыры разы. Падлеткі выбіралі дамы элітнай забудовы і з раніцы адпраўляліся на пошукі падыходзячай ахвяры. Знайшоўшы яе, здзяйснялі крадзеж, — паведаміла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Святлана Кабкова. — Украдзеныя двухколавыя "машыны" зламыснікі рэалізоўвалі на адным з рынкаў сталіцы па 70-100 долараў за адзінку.

Вылічыць выкрадальнікаў веласіпедаў атрымалася дзякуючы відэакамеры, якая была ўстаноўлена на адным з пад'ездаў, дзе было здзейснена чарговае злачынства.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Музыкант Рома Жуков потерял дочь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика