Трагічнае святкаванне
У Полацку сумна скончылася святкаванне з нагоды атрымання дыпломаў.
— У адзінаццаць гадзін вечара ў службу выратавання паступіла паведамленне аб тым, што каля Храма Божага Яўлення Полацкай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы горада Полацка ў рацэ Заходняя Дзвіна тоне чалавек, — паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях. — Было ўстаноўлена, што ўвечары кампанія маладых людзей адзначала атрыманне дыпломаў, і без распіцця алкагольных напояў не абышлося. Адзін малады чалавек вырашыў пераплысці Заходнюю Дзвіну, але на сярэдзіне ракі яго стала зносіць цячэннем. Больш яго не бачылі. Удалося ўстанавіць, што патануў хлопец 1988 года нараджэння, які пражываў у горадзе Вілейка. Ён прыехаў на сесію ў Полацкі дзяржаўны лясны каледж.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.