Рука хлопчыка захрасла ў шклопакеце
18.06.2012
—
ЧП
![](http://www.21.by/pub/news/2012/06/1340031482685779.jpg)
У нядзелю, 17 чэрвеня, у адной кватэры ў Астраўцы чатырохгадовы хлопчык прасунуў руку ў адчыненае на праветрыванне акно.
У кватэры хлопчык быў разам з маці і бабуляй, якія займаліся хатнімі справамі.
Жанчыны пачулі плач дзіцяці і ўбачылі, што яго ручка захрасла ў шклопакеце. Самастойна вызваліць руку жанчыны не змаглі і звярнуліся да выратавальнікаў.
Выратавальнікі адразу ж вызвалілі хлопчыка. Медыцынская дапамога яму не была патрэбная.
Нагадваем бацькам, каб яны не пакідалі дзяцей без нагляду.
Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага РАНС.