Пагулялі хлопчыкі

Источник материала:  
15.06.2012 — ЧП

Тры 17-гадовыя юнакі ў гарадскім пасёлку Карма апоўначы выйшлі пагуляць. Вынікам іх шпацыру стала заведзеная крымінальная справа.

Навучэнцы мясцовага прафесійна-тэхнічнага вучылішча спаборнічалі, хто зломіць больш агароджаў. Раніцай высветлілася, што значна пашкоджаны агароджы з жалезабетону, перавернуты кветнікі ля дзясятка дамоў на вуліцы Ільюшчанкі і Новым праспекце у райцэнтры. Мясцовыя камунальнікі падлічваюць страты.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←Ветер наломал дров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика