Сёння пачалося паляванне на п’яных вадзіцеляў

Источник материала:  
14.06.2012 — ЧП

Аперацыю “Цвярозы вадзіцель” праводзіць дзяржаўтаінспекцыя (ДАІ) Мінскай вобласці ад 14 да 18 чэрвеня. Падчас аперацыі супрацоўнікі дарожна-паставой службы правядуць рэйды паблізу кругласутачных магазінаў, кафэ і дыскатэк.

Інспектар дарожна-паставой службы Маладзечанскага райаддзела ўнутраных спраў Дзмітры Стасюлевіч расказаў у інтэрв’ю “РГ”: у Маладзечанскім раёне ад пачатку 2012 года кожнае пятае дарожна-транспартнае здарэнне, у якім пацярпелі людзі, адбылося па віне п’яных вадзіцеляў.

Па словах Дзмітрыя Стасюлевіча, за гэты час у Мінскай вобласці па віне тых, хто нецвярозы садзіцца за руль, адбылося 37 дарожна-транспартных здарэнняў, восем чалавек загінулі і 38 атрымалі траўмы.

Падчас правядзення акцыі супрацоўнікі ДАІ правядуць прафілактычныя лекцыі на прадпрыемствах. Рэйдавыя групы ДАІ і іншых службаў міліцыі грамадскай бяспекі будуць працаваць на дарогах вобласці.

Дзмітры Стасюлевіч расказаў нашаму выданню: 13 чэрвеня ў Маладзечне на Вялікім Гасцінцы на выездзе ў бок Смаргоні “Пежо-806” ударыла ў заднюю частку аўтамабіль “Рэно-Лагуна”.

Здарэнне адбылося каля 15 гадзін. Ад удару “Пежо” выкінула на правую абочыну, дзе машына ўдарылася ў ліхтарны слуп. Па словах Дзмітрыя Стасюлевіча, вадзіцель і яго сяброўка-пасажырка былі нецвярозыя. Кіроўца машыны атрымаў траўму нагі, у жанчыны ўдар галавы.

Сяргей ЗЯНЬКО.    

←Из-за короткого замыкания в Мозыре едва не погибли мама и малыш

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика