Без газу засталіся 180 прыватных дамоў

Источник материала:  
14.06.2012 — ЧП

Позна ўвечары прарвала газаправод высокага ціску па вуліцы Студэнцкай у Заслаўі. У выніку без газазабеспячэння застаўся не толькі прыватны сектар, але і некалькі прадпрыемстваў — напрыклад, Заслаўскі лакафарбавы завод, ДБУ №12.

— Здарэнне мела месца пры правядзенні земляных работ па пракладцы падземнага кабелю ўстаноўкай гарызантальнага свідравання. Была пашкоджана стальная труба размеркавальнага газаправода дыяметрам 219 міліметраў, што залягала на глыбіні 2,6 метра, — расказалі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

На пашкоджаным участку спынілі падачу газу. Аварыйная брыгада УП "Мінгаз" адразу прыступіла да ліквідацыі аварыі. Работнікі МНС правялі работы па аналізе паветранага асяроддзя: канцэнтрацыя газу ў паветры раўнялася практычна нулю.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Охота на ведьм

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика