Аднарукіх бандытаў... абрабавалі

Источник материала:  
12.06.2012 — ЧП

У Віцебску ўкралі грошы з сейфа залы гульнявых аўтаматаў.

Пра гэта паведамілі ў Кастрычніцкі раённы аддзел унутраных спраў з адміністрацыі прыватнага прадпрыемства. Каля шасці гадзін наведвальнік ў зале гульнявых аўтаматаў, скарыстаўшыся няўважлівасцю адміністратара, з незачыненага сейфа ўкраў грашовую выручку. Злодзей забраў больш за 1,1 мільёна рублёў. Міліцыянерамі быў затрыманы 22-гадовы непрацуючы мясцовы жыхар.

"Узялі" ламбард

Ламбард "узялі" два злодзеі ў Віцебску. Знаходзячыся днём у памяшканні ламбарда фірмы "Кабан і К" па вуліцы Чкалава, з незачыненай шафы зламыснікі здзейснілі крадзеж больш за 13,8 мільёна рублёў.

Злодзеі былі затрыманы міліцыяй пры дапамозе службовага сабакі. Высветлілася, што на злачынства пайшлі два раней судзімыя, непрацуючыя мясцовыя жыхары 1985 і 1987 гадоў нараджэння.

Апёкся ад вогнішча

Чатырохгадовы хлопчык атрымаў апёкі падчас адпачынку з бацькамі на беразе возера Лукомльскае пры распальванні вогнішча.

Дзіця шпіталізаваны ў Новалукомльскую цэнтральную раённую бальніцу з апёкамі 2-3 ступені твару, шыі, правай рукі, цела. Стан дзіцяці цяжкі. Пра гэта паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні па надзвычайных сітуацыях.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Ветер принес бурю

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика